ТКЕМАЛІ З АЛЫЧЫ З САЛОДКІМ ПЕРЦАМ.
-3 кг алычы
-3 кг салодкага пеpца
-5 шт. гоpкага пеpца
-300 г часныку
-150 г пятpушкі
-150 г кpопа
-соль
Алычу пpаваpыць у кіпячай вадзе 1-2 хвіліны, адцадзіць, адлучыць костачкі. Усе кампаненты пpапусціць праз мясасечку. Дадаць соль. Давесці да кіпення. Раскласці па стэpыльным слоікам. Закатаць.
ЗАМОВА КАБ ХВАРОБЫ НЕ ПРЫСТАВАЛІ
На Крашчэнне, калі прыйдзеш дамоўку пасля вадахрышчэння з святой вадой, хай кажны з дамашніх зробіць па тры глаткі хрышчонай вады. Робяць етае затым, каб ніякія хваробы не прыставалі да ейго. Затым хазяін хай возьме веточку вярбінкі, што ля іконы стаіці, акропіць хай яе ахрышчанай вадой і акропіць і пярэднюю, і заднюю, і ўсю вашу хату. Затым можна пайсці і ў хлеў, і на гумно, да і там у кожном кутку пакрапіці. Можна і на скаціну пакрапіці.
Запісана ў в. Краўцоўка ад Грынькавай Марыі Рыгораўны, 1929 г.н., студэнткай Шутавай Н. (2003 г.)
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3
ЗАМОВА КАЛІ НАСЛАЛІ ЎРОК
Калі табе наслалі ўрок і ты знайшла кучку солі ці пяску там, дзе не павінны яны быць (пад ложкам, каля дзвярэй, пад коўрыкам), не трэба гэта браць рукамі, ні вымятаць, а спачатку нада сказаць такія словы:
– Сільным-сільна цвярдыня зямля. Адгаворваю я не адна. Адгаворвае са мной раць святая, Міхаіл-архангел, Гаврыіл-архангел, Мікола Цудатворец і 12 свят святых памочнікаў маіх. Зямля к зямле, а прытка да міне. У імя Айца і Сына і Святага Духа. Амінь.
Так адчыталі зямлю. Затым зямлю нада змесці ў такое месца, дзе табе не патрабуецца пераходзіць. Лепш, калі ета зробіць такі чалавек, што не носіць тваё імя. Пасля таго, як зямлю вынясуць, нада на ваду нашаптаць, а потым ёю ўмыцца. На ваду шэпчуцъ такую малітву:
– Загаварваю я сябе ад беса і палубеса, ад яго дзялоў і паўдзялоў, ад наноснай і прывознай, ад дзянной і палудзянной, ад начной і палуначной. Гаспод са мной. Слова сваё замыкаю, абярэгам аберагаю. Амінь.
Потым трэба выцярціса падолам ці рукавом рубашкі. Каб болей не падкладвалі такі бруд з урокам, дак ля двярэй нада пакласці нагавораны асінавы пруцік. На прут словы кажуць такія:
– Ідзе не каваль, не жнец, а касец. Хто падклад да міне носіць, таго касец косіць. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3