Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МОЙВА

МЯНТУЗ

ЗВЫЧАЙНАЯ ПЛОТКА

ЗВЫЧАЙНЫ ПАДУСТ

ТКЕМАЛІ З ЧАСНЫКОМ, ГОРКІМ ПЕРЦАМ, КАЛЯНДРАЙ.

-сліва - 1 кг

-цукар - 2 ст. лыжкі

-соль - 1 ст. лыжка

-часнык - 1 зубчык

-перац горкі - 1/2 г. лыжкі

-кінза - 3 ст. лыжкі

-кроп - 3 ст. лыжкі

-каляндра - 1/2 г. лыжкі

Часнык, перац ачысціць, здрабніць. Слівы прамыць, выдаліць костачкі, прапусціць праз мясасечку. У слівы ўсыпаць соль і цукар, давесці да кіпення і праварыць 4-5 хвілін. Дадаць часнык, перац, каляндру,здробненую зеляніну, зноў давесці да кіпення, уліць воцат, заліць у чыстыя слоікі, закатаць і ахінуць да поўнага астывання.

ЗАМОВА АД ЧОРНЫЕ БАЛЕЗНІ (ЭПІЛЕПСІІ)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Выду я за новыя вароты. Стаіць дуб на трыдзевяці какатоў і на трыдзевяці каранёў, і на трыдзевяці цветоў. Выгаварываю чорную балезнь уродную і прыродную, зелёную і ветраную. На моры, на латоры лежыць камень, на том камне Маць Прачыстая стаіць, на руках Ісуса Хрыста дзержыць, на ясные горы глядзіць. На Сіямскай гарэ стаіць храм на дзвенаццаць глаў, там Маць Прэчыстая хадзіла, расу сабірала, чорную балезнь сымала. Вот там хадзіць і гуляць, і такого чалавека не чапаць, на косці не ходзіць і серца не паліць. Па мой час прыгавор, чорная балезнь, вон. Амінь.

 Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

ЗАМОВА ПАТАЙНІК

Госпаду Богу памолімся, Мацеры Прачыстай паклонімся і святому Юрыю, і святым апосталам-пабедзіцелям. Бярыце свае кнуты, садзіцесь на сваіх сівых коней, паязжайце ў лес свой, выганяйце сваіх чарадзеяў і суніцу-куніцу, і двух маленькіх гарнастаеў. Выганяйце ета ліха набывацельскае, дражацельнае, лекацельнае із галавы коней, із жывата агнём, іза рта пламенем. Ўсех я ліх буду прасіць, выпрашываць: ідзіце на сіняе мора, на сіні камень. Там вам валяцца, качацца, ў рабе божай (імя) боллю не адзывацца.

Запісана ў г.п. Уваравічы ад Свярдловай Кацярыны Сямёнаўны, 1932 г.н., студэнткай Свярдловай К.

Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz