НЕ ВЕЛЬМІ ТРАДЫЦЫЙНЫ, АЛЕ ВЕЛЬМІ СМАЧНЫ СОУС ТКЕМАЛІ.
-1 кг сліў - традыцыйна трэба браць алычу, але можна рабіць з чырвонымі слівамі.
-палова 1 ст. лыжкі цукру
-соль - па густу
-кінза - пучок
-часнык - 5-6 зубчыкаў
Слівы памыць, парэзаць на кавалачкі (калі вялікія слівы) і праварыць (ваду не дадаваць). Калі слівы разварыліся, працерці праз сіта (каб вызваліцца ад скуры і костачак). Пратушыць працэджаныя слівы да лёгкага загусцення, дадаць цукар, соль, дробна парэзаную кінзу (можна пятрушку). Калі соус згус, дабавіць дробна нарэзаны (ці тоўчаны ) часнык, праварыць 2-3 хвіліны і астудзіць.
ЗАМОВА АД СКУЛЫ
Скула ўрочная, прыгаворная, з чаго ты ўзялася ў (імя) з-пад дзіву, з погляду. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выдуваю. Годзе табе, скула, па касцях хадзіць, косці ламіць і суставы крышыць. Я ж цябе з (імя) выгаварываю, сваім духам выдуваю і Бога ўпрашываю скулу ўрочную, прыгаворную, прышчыкаватую, бураватую, каўтунную, мур-муравіцу, зганяю цябе, скула, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на ціхія воды. Там табе, скула, качацца, валяцца, у рабы божай (імя) не атрыгацца і па касцях не хадзіць, і касцей не ламіць, гарачае крыві не паліць, ясных вачэй не цямніць, рацівага сэрца не знабіць.
Прамаўляць тры разы.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА АД СКУЛЫ
Первым разам, божым часам, ні сама з сабой, а з Богам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Мацеры пакланюся. Стань, Бог, на помач, ангелы на радасць, Прачыстай Божай Мацеры на жаласць к етай паре, к ранняй зарэ. Зара-зараніца, ўсяму свету памашніца, памагала ты ўсяму свету, памагі, Божа, (імя). Выгавараю і ссылаю скулу ўрошную, улёшную, натужную, застружную скулу, рожу-залатуху, скулу-скулуху, жоўтую-жаўтуху, белую-бялуху, красную-краснуху, сінюю-сінюху, чорную-чарнуху, ніжыперчыцу, каўтуніцу, самую злую мухаморніцу. Усіх я вас знаю, па імені называю. Выгавараю і ссылаю з буйныя галавы, з белых касцей, з жоўтага мозгу, з яркіх вачэй, з румянага ліца, з сэрца, жывата, з усяго нутра, з тонкага воласа, з громкага голаса, з чорнай крыві, з жылія, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з касцей, з ногцікаў выгавараю і ссылаю на бясплодныя лясы, на крутыя горы. Там вам сталы пазасціланы, кубкі паналіваны, там вам піць і гуляць, у рабы божыя (імя) навек вечны не бываць. Амінь.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=3