ТКЕМАЛІ СА СЛІВЫ-ВУГОРКІ
-1 кг сліў (без костачак):
-50 г цукру,
-20 г солі,
-6 г часныку,
-1,5 г чырвонага горкага перцу (струком ці молатага),
-50 г кінзы,
-50 г кропу,
-1/2 г лыжкі молатай каляндры
Слівы перабраць, выцягнуць костачкі, прапусціць праз мясасечку.
Пакласці соль, цукар і кіпяціць 5 хвілін.
Дадаць вельмі дробна парэзаныя часнык, перац, зеляніну і молатую каляндру. Давесці да кіпення. Зняць з агню. Пасля астывання соус гатовы да ўжывання.
Па рэцэпту , калі гэты соус нарыхтоўваецца на зіму, пасля закіпання ўліць воцат з разліку 1/2 г лыжкі 70% воцату на 1 л соусу, разліць у падрыхтаваныя слоікі і закатаць. але можна не дадаваць воцат, толька патрэбна захоўваць ў прахалоднай каморцы. Добра ахінуць і пакінуць да астывання. Гэты соус вельмі добры да шашлыка і да мяса. Перад падачай на стол дабавіць свежую, дробна парэзаную, зеляніну і выціснуць часнычок. Вельмі смачна.