СОУС ТКЕМАЛІ З СУШОНЫХ СЛІЎ
Прамытыя кіслыя сушоныя слівы адварыць у вадзе. Адвар працадзіць і слівы (без костачак) працерці праз сіта, развесці адварам да гушчыні вадкай смятаны, дадаць тоўчаны часнык, соль, молаты перац, дробна нарэзаную зеляніну кінзы ці кроп, даць закіпець, пасля чаго астудзіць. Падаваць да дзічыны, кураняці на ражне, а таксама да шашлыка, паляндвіцы і інш.
ЗАМОВА ДЗЕЦКІЯ НАЧНІЦЫ
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Нікола Чудатворац, вялікі ўгоднік, памагаеш ты всему міру, памажы і мне, раба божы (імя) начніцы выгаварыць, начніцы палуночныя, начныя, днеўныя, утраннія. Ідзіце вы, начніцы, на ніцыя лозы, на крутыя горы. Там вам стаяць і буяць, а дзіцяці сон пасылаць. Куры спалі, сон пасылалі (тры разы). Куры-сястрыцы, вазьміце начніцы. Я – са словам, Бог – з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так рабе божай (імя) лёгка стала.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА ДЗІЦЯЧАЕ
Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім Божым угоднікам, прыпадобнікам. Божыя ўгоднікі, прыступіцесь, памажыце Божую Маць на помашч пазваць. Божая Маць, я, раба божая, прыступала, пераход угаварала, на сіняе мора адсылала. На сінім моры стаіць дуб, пад дубам сядзяць дзевіцы-красавіцы. Яны ўсе – тры сястрыцы. Яны не ткуць, не прадуць, не вышываюць, толькі раба божага (імя) пераход угавараюць, падушкі падбіваюць, спаць укладаюць. Спі, пераход, не прачынайся, не ачынайся ні старыком, ні маладзіком, ні ўсякім урэмям. Бог – з помашчу.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231