СОУС ТКЕМАЛІ З ЗЕЛЯНІНАЙ АМБАЛО
-ткемалі - 500 г,
-вады - 2 шклянкі,
- часныку - 2 - 3 долькі,
-зеляні кінзы - 3 галінкі,
-кропу - 4 - 5 галінак;
-зеляніна амбало,
-струкавы перац - па густу
-соль - па густу
Перабраныя і прамытыя ткемалі ці алычу пакласці ў рондаль, заліць дзвюма шклянкамі вады (кіпеню) і варыць 10 - 15 хвілін. Затым зняць з агню, выдаліць костачкі, астудзіць, дадаць часнык, соль, зеляніну (кінза, кроп, амбало), струкавы перац і перамяшаць, пасля чаго працерці скрозь сіта, уліць у соуснік і падаць.
ЗАМОВА АД ХАРОБЫ ВАЧЭЙ
Госпаду Богу памалюся, святой Мамцы Прачыстай пакланюся. Прачыстая Мамка, хадзі вока шаптаць і бяльмо зганяць. Ішоў Ісус Хрыстос па калінавым масточку, за ім беглі тры харточкі: першы – рабы, другі – красны, трэці – серы. Рабы – навалоку сцягае, красны – кроў залізае, а серы – вочы ўстаўляе.
Прамаўляць тры разы на ўсходзе і захадзе сонца.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231
ЗАМОВА АД ЧОРНАЙ ПРЫСТУП БАЛЕЗНІ
Ехала Маць Прачыстая з Кіева на вараном кане, жалезным прутом паганяла і з (імя) сухоты, ламоты, пужанне, ўлеканне, патайнік выбірала, на сіняе мора іх брасала, ей памагалі все святыя небесныя ангелы. Ідзіце вы, сухоты, ламоты, пужанне, дражанне, на сінія моры, на жоўтыя пяскі, на сухія лясы, а к (імя) не вазврашчайцесь нікагда, ні маладзіком, ні сходам. Ні я знаю, Господзь знае і нам памагае.
Прамаўляць тры разы ўранні і ўвечары.
Крыніца: http://docs.exdat.com/docs/index-260596.html?page=2#8466231