ТАРХАНА
ТАРХАНА (tarhana) - турэцкая высушаная сумесь з мукі, ёгурта, памідораў, чырвонага перцу, цыбулі, солі і дрожджаў, яе расціраюць, прасейваюць і ферментуюць на працягу 10 дзён у сухім прахалодным месцы. У хатніх умовах тархану звычайна нарыхтоўваюць загадзя ў вялікіх колькасцях, а ўзімку вараць з яе малочны суп tarhana corbasi з таматавай пастай, сметанкавым маслам і тоўчаным часныком.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Хлопіц на кані едзя, а дзяўчына родзіцца й яму згодзіцца. — Калі хлапец і старэйшы за дзяўчыну, гэта не перашкода для іхнага сужэнства.
• Ховай Божа! — Кажуць пры адпіраньні, каб надаць павагі сваім словам. - «Ховай Божа! Я там ня быў!»
• Ходзя духі падцягнуўшы. — Аб худой і запрацаванай жывёле, і аб худым, зайздрывым да работы, чалавеку.
• Ходзя як на карачах. — Аб тым, у каго балючыя ногі, ды ён ходзе, ня зьгінаючы ног у каленях.
• Ходзя, як тры дні ня еўшы. — Калі нехта марудна ходзе пры выкананьні свае работы.