СІТЫМІ-ТАГАРАСІ
СІТЫМІ-ТАГАРАСІ (shichimi togarashi) - японcкая рэзкая прыправа, утрымліваючая сем кампанентаў: шматкі чырвонага пякучага перцу "тагарасі", парашок духмянага лісця зубнога дрэва "сансе", белае кунжутнае семя, шматкі высушанай марской водарасці "норы", кавалачкі мандарынавай цэдры, насенне канопляў і маку. Гэта прыправа, званая амерыканцамі seven spice seasoning, мае тры градацыі вастрыні - мяккую, сярэднюю і пякучую. У заходніх крамах азіяцкіх прадуктаў прыправа можа быць прамаркавана як hichimi toragashi ці ichimi toragashi.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Хлеб, соль еш і праўду рэж. — Прыказваюць да таго, каго хочуць пачастункамі падкупіць. Ад пачосткі ня трэба адмаўляцца, але й ад праўды не адступаць, а гаварыць заўсёды праўду.
• Хлеб траякі; белы, чорны й ніякі. — Адказ беднага селяніна, калі ў яго пытаюцца, які ён хлеб есьць. Белы хлеб з чыстага, веенага жыта ён есьць на Вялікдзень і Дзяды. Чорны хлеб, з дамешанай мяккінай, бывае часамі. А найчасьцей - хлеб ніякі, гэта значыцца бяз хлеба.
• Хлеб трэба пакідаць к бабоваму цвэту. — Прыказка бедных сялян, у якіх хлеба на ўвесь год нестае. Боб цьвіціць у пачатку ліпеня, калі стары хлеб канчаецца, а жыта на хлеб новы яшчэ не пасьпела. Тады самы галодны час.