ПІЦАЙЁЛА
ПІЦАЙЁЛА (pizzaiola) - класічная неапалітанская рэзкая сумесь з часныку, пятрушкі і мацярдушкі, яна выдатна падыходзіць да смажанай на адкрытым агні цяляціны ці кураціны, а таксама да прыгатаванай любым спосабам рыбы і рыбным стравам. На аснове гэтай сумесі рыхтуецца папулярны італьянскі таматавы соус salsa di pomodoro alia pizzaiola.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• У чужоя шчасьця ня мухай упасьці. — Аб тым, хто нахабна далазе туды, дзе ён непажаданы.
• У чужую просу ня сунь носу. — Калі нехта пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку ці чужыя справы.
• У чужым баку вочы па кулаку. — У чужым баку трэба пільна прыглядацца да людзей і навакольля.
• У чужым засьценку, дык і я за дзеўку. — Гэтак жартуюць з малапаважанага ці акіненага чалавека. Калі ён апынецца ў чужым асяродзьдзі, дзе яго ня знаюць, дык там прызнаюць за паважнага чалавека.
• Ушыўся ў сваю скуру. — Стаў упартым, няўступлівым, не зважае на заўвагі й перасьцярогі.