Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СТРАУС

ЭМУ

НАНДУ

СУМАХ - СУМАК - SUMAC

СУМАХ - СУМАК - SUMAC, سماق سُمَّاق Summaaq, Summaq Гэта парашок з размеленых сухіх ягад расліны сумах, паху амаль няма, цёмна- ці светлабарвовага колеру. Кіслы, вяжучы, але не рэзкі густ. Шырока выкарыстоўваецца ў сярэднеазіяцкай, арабскай кухні, практычна замяняючы цытрыну, да таго ж надаючы ежы вішнёва-чырвоны колер.

Сумах кладуць у стравы з рыбы і птушкі, у марынады, салаты, кебабы, стравы з бабовых. У Турцыі і Іране молатым сумахам звычайна пасыпаюць рыс. Сумах з дробна нарэзаным рысам - папулярная азіяцкая закуска. У Ліване, Сірыі і Егіпце вельмі густы адвар ягад сумаху дадаецца ў мясныя і агароднінныя стравы. Соус з ёгурта з сумахам часта падаюць да кебабаў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz