Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КУЛІК-ВЕРАБЕЙ

КУЛІК-ПАРУЧАЙНІК

КУЛІК-ЦЯКУН

 

  

 

ДУККА

Дукка (dukka) - распаўсюджаная ў егіпецкай кухні сумесь спецый, куды ўваходзяць смажаныя арэхі і насенне (іх камбінацыю кожны раз вызначае сам кухар). Аснову дуккі складаюць фундук ці гарох-нут, а таксама перац, каляндра, цім’ян, кумін і насенне кунжуту (усё груба перамолваюць і змешваюць). Гэтай прыправай звычайна пасыпаюць мяса, гародніну, а таксама разводзяць аліўкавым маслам і выкарыстоўваюць як соус, у які мачаюць хлеб і сырую гародніну.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Усе як у бубін б'юць. — Калі грамадою аб некім загаварылі й найчасьцей няпраўду.

Усім па сем, а гаспадыні восім. — Той, што дзеле нейкую ежу, мусе дастаць больш, як іншыя.

У скупа возьміш, а ў нета ня возьміш. — У скупога можна ўзяць, калі не па ласцы, дык гвалтам, а ў таго, хто ня мае, нічога ня возьмеш.

У скупога купца ні грошы, ні тавару. — Прыказваюць, калі скупы купец абанкроціцца.

У скупога чорт шапарам. — Багацьцем скупога чорт апякуецца, ад яго нічога не дастанеш.

Уставай казлы, падымай хвасты! — Жартуюць, калі будзяць дзяцей.

Уставай, чалавеча, - ужо пятух кукарэча. — Гэтак жартам прыказваюць, калі некага будзяць.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz