МЕСКЛЕН
МЕСКЛЕН (MESCLUN) - гатовая салатная сумесь са свежай маладой зеляніны, на Захадзе часта прадаецца ў пакаваннях у вялікіх супермаркетах ці спецыялізаваных крамах; іншыя яе назвы: salad mix і gourmet salad mix. У гэту сумесь звычайна ўваходзяць: ракет-салата, лісце дзьмухаўца, кучаравы эндзівій, шчаўе і інш. Запраўляць такую далікатную салату лепш за ўсё самым простым і лёгкім соусам з якаснага аліўкавага масла і кропелькі воцату, каб не заглушыць натуральны густ і водар зеляніны.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• У старцы й пірогам ні ўвазваць, а з старцаў і кіям ня выгнаць. — Хто не пачынаў жабраваць, таму жабраніна страшная. Хто-ж да жабраніны прывык, таго ад яе цяжка й адвучыць.
• Устаў, як блін (са скаварады). — Хто добра выспаўшыся ўстаў.
• У страха вочы па яблыку. — Кажуць, калі апавядаюць, як нехта настрашаны баяўся.