ОФФАК
ОФФАК (offak) - туніская рэзкая сумесь, ёю "ўніверсальна" абмешваюць амаль усе стравы. Звычайна складаецца з молатага насення каляндры, куміна, зялёнага аніса, карыцы, бутонаў ружы і цёртага кораня куркумы.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Уткні мяне, Божа, дзе мяне ня трэба. — Прыказвае сабе той, хто праз памылку папаў у нелажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся.
• Уткнуўся, як сучка ў жбан. — Хто ўмяшаўся ў чужую (непатрэбную) справу.
• У тым самым пер'і застаўся. — Аб чалавеку, які посьля нейкай падзеі ў сваім жыцьці ці ў гаспадарцы не зьмяніўся, - не пабагацеў, ані пабяднеў.
• У хаця ёсьць вушак, у хаця бывая ўсяк. — У хаце могуць быць звадкі й сваркі, але наванкі іх выносіць ня трэба.
• У хлеб уваліўся. — 1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады. 2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую й багатую хату замуж.