Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАРАВАЙКА

КАРАЛІНСКІ ПАПУГАЙ

КАРАЛЕЎСКІ ГРЫФ

БАХАРАТ

Бахарат (baharat) - пякучая духмяная сумесь рэзкіх затавак і спецый, выкарыстоўваемая ў шматлікіх краінах Персідскага заліва і Паўночнай Афрыкі (Лівіі, Тунісе, Сірыі, Алжыры, Марока, Ліване, Іярданіі і Палестыне) як прыправа да мяса і гародніны. Адзінага рэцэпту падрыхтоўкі не існуе, у яе могуць уваходзіць: мушкатавы арэх, чорны перац, духмяны перац, каляндра, кумін, гваздзіка, карыца, салодкія і пякучыя чырвоныя перцы, кардамон, а часам нават роўныя часткі тоўчаных бутонаў ружы і карыцы. Галоўным і абавязковым інгрэдыентам бахарата заўсёды застаецца чорны перац bahar, даўшы назву ўсёй рэзкай сумесі. Перад ужываннем сумесь звычайна хутка абсмажваюць у алеі і рыхтуюць з такой заправай кускус, стравы з бараніны, рыбы, айвы, каштанаў і абрыкосаў. У англамоўных краінах бахарат часам прадаюць пад назвай Middle Eastern Spice (сярэднеусходняя спецыя).

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

Улетку праз тын ды ў рэпку, а ўзімку хаця-б націнка. — 1. У простым сэньсе перавага лета над зімой, калі ідзе пра гародніну. 2. Калі чалавек перажываў сваё лета, быў маладым, дык карыстаўся ўсімі жыцьцёвымі выгадамі. Калі-ж састарэўся, дык ён рад і таму, што змоладу адкідаў.

Улетку, улетку зраблю сабе клетку! - кажа сабака. — Калі нейкі гультай валацуга стане хваліцца, як ён некалі пабагацее.

У марцы гуляюць і старцы (жабракі). — І старцы рады прыходу вясны.

У марцы зімы ня гоня, а ў вапрэлі трава ні расьце. — Прыказваюць сяляне аб надта павольным набліжэньні вясны.

У марцы рана трашчыць, а ўдзень плюшчыць. — Прыказваюць сяляне аб надвор'і ў сакавіку, калі рана мароз, а ўдзень, як сонца нагрэе, адлега.

У марцы рыба хвастом лёд разьбівая. — У сакавіку лёд нятрывалы й трэба асьцерагацца ўзьяжджаць на яго возам, ці ўзыходзіць

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz