СЕРЭХ

СЕРЭХ (sereh) - адна з інданэзійскіх назваў парашковай прыправы з высушанага цытрынавага сорга.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• Хатняя думка ў дарозя ніпрыгодна. — Дарожныя выпадкі й прыгоды могуць зьмяніць тыя пляны, што зробленыя дома.
• Хату мяці, алі на вуліцу сьміцьця ні нясі. — Калі ў хаце трэба навесьці лад і парадак, дык часамі даводзіцца й пасварыцца, але ніколі хатняй сваркі ня можна выносіць на вуліцу, каб людзі аб гэтым гаварылі.
• Хвароба ні дадае аздобы. — Па выглядзе твару можна заўважыць, што чалавек хворы.
• Хвароба ўзвальваіцца пудамі, а выходзя залатнікамі. — Хвароба надыходзіць раптам, а выходзіць вельмі павольна.
• Хвіліна, чуй дух. — Высьмейваюць гэтак таго, хто крыкам і пагрозамі хоча застрашыць іншых, каб яго баяліся.
• Хітра бабка, дый сабе, зьела кашку, дый скрабе. — Калі нехта скарыстаў сабе маемасьць грамадзкага характару ды канцы пахаваў, каб і знаку не засталося.
• Хлеб кажа да гаспадара: Кінь стрэльбу й вуду, тады з табой буду. — Калі гаспадар не працуе пільна на палявой рабоце, а ходзе із стрэльбай на паляваньні ды з вудай каля ракі, дык ад гэткага гаспадара й хлеб уцякае.
• Хлеб на стале, а рукі свае. — Гэтак гаспадар запрашае да яды гасьцей, калі страва пастаўленая на стале, а госьці сядзяць, чакаючы на ўпросы.




