БУКЕТ ГАРНІ
Букет гарні (bouquet garni) - класічная французская сумесь рэзкай травы, якую кладуць у стравы падчас падрыхтоўкі. У малы букет гарні уваходзяць: лаўровы ліст, пятрушка, салера, кмен і перац; у вялікі дадаткова ўключаюць эстрагон, базілік, чабор, маяран і размарын; на поўдні Францыі часам дадаюць і апельсінавую цэдру. Існуе і найпросты варыянт: 1 лаўровы ліст, галінка цім’яна і 3 сцяблінкі пятрушкі. Набор травы злучаюць ніткай ці кладуць у марлевы мяшочак, апускаюць на пяць хвілін у булён, перад тым як зняць яго з агню, а затым вымаюць. Даўно існавала разнавіднасць букета гарні, так званы paquet (пакет), ён уключаў дадаткова лустачку сала. У выйшаўшым у 1656 годзе складанні П'ера дэ Люна "Новы кухар”, дзе тлумачыцца пра праўдзівае уменне прыгатаваць усякага роду мяса, дзічыну, птушку, рыбу...", аўтар пералічвае неабходныя кухарам прадукты, у ліку іх згадвае і paquet - "лустачка сала, шніт-цыбуля, трохі цім’яна, дзве гваздзічкі, кервель, пятрушка, усё разам перавязана вяровачкай', для нішчымных дзён можаце не класці сала". Ангельцы завуць гэту рэзкую сумесь - herb bundle, хоць у большасці краін прынята яе арыгінальная французская назва.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• У мор намруцца, а ў вайну налгуцца. — Калі ў часе вайны апавядаюць хлусьлівыя прыгоды, якіх не магло здарыцца.
• У мяне грошы й сьвіньня ні ядуць. — Кажа гандляр, які хоча, каб сяляне за ягоны тавар плацілі не грашыма, а збожжам.
• У мяне ёсьць партэчкі, а ўдому двоя. - Дык аддай-жа й моя, калі ў даму двоя. — Жарт. Прыказваюць таму, хто хвасьлівіцца пазычаным адзеткам. Гэтак быццам шляхціц хваліўся пазычанымі порткамі, а той гаспадар, у якога ён іх пазычыў, пасуліў вярнуць пазычаныя, калі дома мае двое сваіх.