ВІНДАЛУ
Віндалу (vindaloo) - распаўсюджаная ў цэнтральных і паўднёва-заходніх раёнах Індыі складаная пякучая сумесь абсмажаных вострых спецый; у яе звычайна ўваходзяць: гарчычнае насенне, кумін, імбір, чорны перац, насенне шамбалы, гваздзіка, насенне каляндры, чырвоны пякучы перац і тамарынд. З рэзкай сумесі, дадаючы воцат, робяць вострыя пасты і соусы, а падаюць іх з мясам, рыбай ці рысам. Гэтак жа завуць і стравы, запраўленыя такой пастай ці соусам, напрыклад, для падрыхтоўкі "рыбнага віндалу" - злёгку абсмажаную на моцным агні рыбу тушаць у вінным воцаце з вострымі спецыямі і часныком.
Беларускія прыказкі і прымаўкі.
• У мяне зь ім чысты дабрыдзінь. — Прыказвае той, у каго дачыненьні зь кім-небудзь не сплямленыя. Ён сьмела можа яму сказаць «Дабрыдзінь».
• Унадзіўся, як сьвіньня ў рэпу. — Калі нехта стаў часта заходзіць да каго-небудзь, хоць яго там і недалюбліваюць.
• У нас усё ні дзякуй Богу. — Кажа той, у каго дрэнна паводзіцца.
• У нашай Польшчы кожны хоча быць большы. — Калі нехта хоча грамадзе накінуць свае пагляды. Прыказка бадай што яшчэ з часоў Рэчыпаспалітае.