Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КРАЧКАВЫЯ

КРУМКАЧ

КРУЦІГАЛОЎКА

ГАРАМ-МАСАЛА

Гарам-масала (garam masala) (ад інд. дагат - "цёплы, гарачы" + masala - "рэзкая сумесь") - сумесь падсмажаных і тоўчаных рэзкіх спецый, распаўсюджаная ў кухні халодных раёнаў Паўночнай Індыі. Гарам-масала можа ўтрымоўваць практычна ўсе індыйскія спецыі, аднак звычайна ў яе ўваходзяць да 12 інгрэдыентаў: кумін, насенне каляндры, чорны і духмяны перац, індыйскі лаўровы ліст (гэтыя рэзкія затаўкі ствараюць аснову густу), а таксама ў невялікіх колькасцях - карыца, гваздзіка, мушкатавы арэх і кардамон. У больш сучасныя версіі ўключаюць таксама востры чырвоны перац чылі, фенхель, шафран і мушкатавыя кветкі. Усе кампаненты гарам-масалы абавязкова перамолваюцца разам, прычым такую сумесь заўсёды складае сам кухар непасрэдна перад падрыхтоўкай стравы, таму ў гатовым выглядзе яе нельга купіць у краме. Гарам-масалу індыйскія кухары звычайна дадаюць у самым канцы падрыхтоўкі ці ж проста пасыпаюць гэтай сумессю страву перад самай падачай. Акрамя таго, гарам-масалу практычна заўсёды дадаюць у вадкае цеста, у якім абсмажваюць кавалачкі гародніны ці садавіны.

Беларускія прыказкі і прымаўкі.

У пана ласка да парога. — Хто хутка забываецца зробленае яму дабро, а калі другі раз крыху не дагадзіў, дык злуецца.

У пастушкі німа служкі. — Калі нейкі гультай вымагае, каб яму прыслугоўвалі.

Урві ды падай. — Аб падшыванцы, які хапае, крадзе наляту ды перадае гэткаму самаму другому.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz