Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

СОКАЛ-КАРШАЧОК

САПСАН

ПАСТУШОК ВАДЗЯНЫ

ПАНЧ-ПХОРАН

ПАНЧ-ПХОРАН (panch pkoron) (даслоўна: "пяць семян") - класічная бенгальская рэзкая сумесь з роўных частак куміна, фенхеля, шамбалы, насення чорнай гарчыцы і нігелы. Часам у яе ўключаюць і ажгон (часам замест куміну) ці чорны перац. Сумесь незмеленых спецый непасрэдна перад выкарыстаннем абсмажваюць у алеі (звычайна ў гарчычным). Панч-пхоран - традыцыйна заправа да вегетарыянскіх страў Паўднёвай Індыі; у Заходняй Бенгаліі, штаце Сікім і ў кухні Бангладэш яе ўжываюць часцей у мясных стравах.

Беларускія прыказкі і прымаўкі. 

У ціхім балоця чэрці водзюцця. — Кажуць аб ціхім, спакойным з выгляду, чалавеку, які спадцішка робе паклёпы, зводы.

Уцячэш, ні ўцячэш, а пабегчы можна. — Прыказвае той, хто ў бядзе ці ў небясьпечных выпадках робе нейкія захады, каб ратавацца.

Учора паштавая, а сёньня ні ўставая. — Аб дзяўчыне ці хлопцу, якія ўчора на ігрышчы спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сяньня, калі трэба ісьці на працу, дык не ўстаюць.

У чужой царкве сьвячэй ні папраўляюць. — Прыказваюць да таго, хто хоча ўмешвацца ў справы чужой сям'і ці чужой грамады.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz