Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЧАТНІ СА СВЕЖЫМІ СЛІВАМІ І ФІНІКАМІ

 

На 6 порцый:

-2 вялікія чырвоныя цыбуліны, парэзаныя

-4 ст. л аліўкавага алею

-250 г шчыльных сліў, парэзаных на тоўстыя кавалкі

-50 г свежых ці сушоных фінікаў, дробна парэзаных

-1 ст. л карычневага цукру

-1 чырвоны перац чылі, вычышчаны ад насення і дробна парэзаны

-сок 2 лаймаў

-1 г. л пасты тамарында

Чатні, якое не трэба кіпяціць, таму яно захоўвае сваю храбусткасць. Яно выдатна падыходзіць да свініны, халоднага мяса і сыра, а ў запячатаным выглядзе захоўваецца да тыдня.

1. Разагрэць грыль і пракласці патэльню для грыля фальгой. Змяшаць цыбулю з аліўкавым алеем і раскласці яго па патэльні. Запекаць на грылі 12-15 хвілін да мяккасці.

2. Пакласці кавалачкі сліў у вялікую міску з гарачай цыбуляй і з усімі пакінутымі інгрэдыентамі. Пакінуць на 1 гадзіну, затым паспрабаваць і дадаць соль і перац. Дадайце цукар, калі жадаеце.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz