ГРУШАВАЕ ЧАТНІ
-450 г цыбулі, вычышчанай і дробна парэзанай ці цёртай на тарцы
-600 мл соладавага воцату
-900 г груш, вычышчаных ад лупіны і асяродку і дробна парэзаных
-100 г фінікаў, парэзаных дробна
-2 г. л. спецый для марынаду
-1 ст. л. солі
-1 д. л. молатага імбіра ці 2.5 кавалка свежага імбіра
-3 зубчыка часныку, здробненыя (па жаданні)
-1 г. л. кайенскага перцу
-675 г цукру
1. Пакласці ў вялікі рондаль цыбулю, дадаць 150 мл воцату і тушыць на павольным агні 10 хвілін, пакуль цыбуля не будзе мяккай.
2. Дадаць парэзаныя грушы, фінікі, спецыі (завязаныя ў мяшочак з марлі), соль, імбір, часнык і кайенскі перац, досыць воцату, каб сумесь не згарэла.
3. Рыхтаваць, пакуль грушы не стануць мяккімі, памешваючы. Дадаць пакінуты воцат і кіпяціць павольна, пакуль чатні не згусне.
4. Дастаць спецыі, пераліць чатні у цёплыя чыстыя слоікі і запячатаць. Пакінуць на месяц перад выкарыстаннем. Тады ўсе водары настаяцца. Добры рэцэпт для выкарыстання апаўшых на зямлю груш (гэта калі ў вас свой сад). Выдатная прыправа да мяса.