КАКОСАВАЕ ЧАТНІ
Гэта самае папулярнае і простае ў падрыхтоўцы чатні. Яго рэзкі моцны водар астуджаны какосавым арэхам, робіць чатні падыходнай прыправай для любой ежы. На поўдні Індыі яго традыцыйна падаюць з досас на сняданак. Дадайце пучок нарэзанай свежай кінзы, каб атрымаўся зялёны чатні.
-арэх какосавы сушоны - 100 г
-лісце кары нарэзанае - 3 ст. лыжка
-чылі зялёны насечаны - 1 шт
-корань імбіра цёрты - 1 см
-морква цёртая - 1 шт
-масла топленае - 1 ст. лыжка
-гарчыца чорная (насенне) - 1 г. лыжка
-сок цытрынавы - 1 ст. лыжка
-папрыка - 1-2 г. лыжкі
-соль - 1 г. лыжка
Замачыце какос у вадзе, так каб пакрыць яго цалкам, на 15-20 хвілін, затым зліце вадкасць. Дадайце нарэзанае лісце кары, зялёны чылі, імбір і моркву. Памніце добранька рукамі, пакуль уся сумесь не будзе перамяшана. Разагрэйце топленае масла на патэльні і падсмажце насенне гарчыцы на вялікім агні, пакуль яно не пачне з трэскам лопацца. Дадайце топленае масла і насенне гарчыцы ў какосавую сумесь і добра перамяшайце, затым змяшайце з цытрынавым сокам, папрыкай і соллю.