Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЧАТНІ З АПЕЛЬСІНАЎ І КУМКВАТАЎ

З разліку на 2 слоікі па 0,2 л

Апельсіны ачысціць ад лупіны, выдаліць белую ўнутраную абалонку. З долек апельсінаў зняць скурку, збіраючы сок у міску. Кумкваты вымыць і нарэзаць лустачкамі. Долькі апельсінаў, лустачкі кумкватаў і сок апельсінаў змяшаць у рондалі з іншымі інгрэдыентамі рэцэпту і даць закіпець. Варыць, не накрываючы вечкам, на маленькім агні да кансістэнцыі пюрэ. Разліць яшчэ гарачы чатні па падрыхтаваных слоіках і адразу зачыніць іх. Захоўваць у прахалодным памяшканні. Парада: У якасці гасцінца да традыцыйнага чаявання ў пяць гадзін падайце маленькія кексы з невялікай колькасцю чатні з апельсінаў і кумкватаў. Гэтым вы здзівіце не толькі ангельцаў, але і іншых аматараў гарбаты з ласункамі.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz