Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЧАТНІ З ПЕРЦАМ,ТАМАТАМ І КАЛЯНДРАЙ

 

На 6 порцый:

-2 зялёных салодкіх перцы, вычышчаных і дробна парэзаных

-1 чырвоная цыбуліна, вычышчаная і дробна парэзаная

-1 пучок каляндры, парэзанай

-1 чылі, вычышчаны і дробна парэзаны

-450 г маленькіх памідорчыкаў, дробна парэзаных

-2 лайма, толькі сок

-1 ст. л аліўкавага алею

Рэзкая, духмяная сумесь - чатні, для ўсіх, хто любіць вострае. Калі на ваш погляд закуска недастаткова вострая, дадайце яшчэ трохі чылі. Злучыць перцы і цыбулю у місцы, дадаць парэзаную каляндру. Перамяшаць з чылі, памідорамі, сокам лайма і аліўкавым алеем. Паставіць у халадзільнік, каб "абудзіць" усе водары. Перад тым, як падаваць, заправіць соллю і чорным перцам.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz