АГРЭСТАВАЕ ЧАТНІ
-1,5 кг агрэсту (кіслага)
-0,5 кг цыбулі рэпчатай
-0,5 кг цукру
-50 г імбіру (коранем)
-1/4 г. лыжкі пякучага чырвонага перцу
-1 галоўка часныку
-1 л 3-адсоткавага воцату ці 0,5 л 6-адсоткавага яблычнага воцату
-0,5 л вады
Агрэст некалькі разоў прамыць, старанна выразаць вусікі і кветаножкі. Цыбулю нарэзаць дробна кубікамі. Усе кампаненты перамяшаць, заліць воцатам і варыць на вельмі слабым агні 2 гадзіны 30 хвілін да утварэння роўнай, сметанападобнай масы. Для гэтага віду чатні можна таксама выкарыстоўваць недаспелыя антонаўскія яблыкі, папярэдне ачысціўшы іх ад скуры, семечак і асяродку.