АНАНАСАВАЕ ЧАТНІ
-0,5 шклянкі цукру,
-2 зялёных перчыка чылі,
-1 цыбуліна,
-2 стал. лыжкі алею,
-1 ананас,
-2 стал. лыжкі насення гарчыцы,
-соль па густу.
Ачысціце ананас і нарэжце на маленькія кавалачкі. У глыбокай патэльні разагрэйце алей і прасмажце ў ім насенне гарчыцы. Перац чылі і цыбулю дробна нарэжце і пакладзіце ў патэльню. Абсмажвайце ўсё на працягу 5 хвілін, затым зніміце патэльню з агню. У атрыманую сумесь дадайце кавалачкі ананаса, цукар і перамяшайце. Пакіньце масу на гадзіну, пасля чаго дадайце соль. Зачыніце поліэтыленавымі вечкамі і захоўвайце ў халадзільніку.