ПОЎНАЕ ЧАТНІ
- памідоры – 500 г
- яблыкі – 350 г
- цыбуля рэпчатая – 175 г
- салодкі перац - 1 шт.
- салера - 1/2 шт.
- цэдра цытрыны - 5 г.
- разынкі – 85 г
- цукар – 100 г
- 3%-ны воцат - 0,5 шклянкі
- соль - 3/4 ст. л.
- молаты імбір - 1 г. л.
Гародніну і садавіну прамыць, памідоры вызваліць ад лупіны, яблыкі - ад скуркі і насення, нарэзаць роўнымі долькамі, дадаць цэдру цытрыны , усё перамяшаць і пры памешванні давесці на слабым агні да кіпення (не даліваючы вады). Затым дадаць воцат, соль, цукар, імбір і варыць на слабым агні на працягу 1 гадзіны, шчыльна прычыніўшы рондаль вечкам. Гарачы чатні перакласці ў прапараныя слоікі, зачыніць герметычнымі вечкам.