Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МЯТНАЕ ЧАТНІ З КАЛЯНДРАЙ

-арэх кеш’ю - 4-6 шт

-корань імбіра цёрты - 4 см

-перац зялёны насечаны - 1 шт

-мята свежая нарэзаная - 1 ст. лыжка

-сок цытрынавы - 1 г. лыжка

-соль - 1 г. лыжка

-каляндра сушоная - 0.5 г. лыжкі

-ёгурт натуральны - 4 ст. лыжак

Пакладзіце арэхі кеш’ю, імбір, зялёны перац (калі вы вырашылі яго выкарыстоўваць) і мяту ў кухонны камбайн ці блендэр і пасечыце ў дробную дробку. Дадайце астатнія інгрэдыенты і старанна змяшайце. Пакіньце чатні хоць бы на гадзіну настаяцца, а затым падавайце. Традыцыйная прыправа да індыйскіх страў. Паспрабуйце падаваць яго з любым тыпам несалодкай стравы ці на бутэрбродах.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz