ЧАТНІ З ІНЖЫРА
-інжыр (спелы) - 600 г
-грэцкі арэх (ядры) - 12 шт
-цытрына - 1 шт
-воцат (вінны) - 100 мл
-цукар (карычневы) - 150 г
-лаўровы ліст - 2 шт
-карыца - 1 палачка
-перац (чорны молаты)
-соль
Цытрыну вымыйце і разрэжце на 2 падоўжныя палоўкі, кожную з іх на лустачкі таўшчынёй 2 мм. Апусціце на 2 хвіліны у кіпячую ваду. Воцат уліце ў рондаль, дадайце цукровы пясок, лаўровы ліст, перац, карыцу і соль. Давядзіце да кіпення, дадайце лустачкі цытрыны і варыце на працягу 5 хвілін. Інжыр разрэжце на 4 часці. Ядры грэцкіх арэхаў разламіце на буйныя кавалачкі. Апусціце інжыр у сіроп і варыце 10хвілін. Зніміце з агню, астудзіце, дадайце арэхі. Перамяшайце і перакладзіце ў шкляны слоік. Чатні можна захоўваць у халадзільніку 15 дзён. Падавайце чатні з халодным мясам ці з авечым сырам.