АГРЭСТАВЫ СОУС (АМЛА ЧАТНІ)
-4 шклянкі (1 л) агрэста, з выдаленымі пладаножкамі і прамытага,
-1/2 шклянкі (125 мл) вады,
-2-3 шклянкі (440-660 г) цукру,
-1/4 гарбатнай лыжкі молатага чырвонага вострага перцу,
-1/2 александрыйскага ці лаўровага ліста,
-1,5 см кораня свежага імбіра,
-1/4 г. лыжкі солі
Пакладзіце агрэст у трохлітровы тоўстадонны рондаль, наліце вады і давядзіце да кіпення на моцным агні. Дадайце астатнія кампаненты, зменшыце агонь, і хай кіпіць каля 15-20 хвілін, пакуль ягады не стануць празрыстымі і сумесь не згусне. Зніміце рондаль з агню і выдаліце абцугамі лаўровы ліст і корань імбіра. Астудзіце да пакаёвай тэмпературы і падавайце або як салодкае чатні, або як джэм. Шчыльна зачыненае, гэтае чатні можа захоўваецца ў халодным месцы 2-3 дні. У Індыі агрэст, як спелы, так і няспелы, знаходзіць досыць шырокае ўжыванне. З яго робяць джэмы, чатні і салодкія сіропы. Амла чатні па кансістэнцыі нагадвае джэм, аднак па густу гэта тыпова бенгальская прыправа.