Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЖУРАВІНАВАЕ ЧАТНІ

- карыца (7.5 см) - 1 палачка

- зялёныя струкі кардамону - 3-4 шт.

- гваздзіка - 1 г. л.

- зялёны востры перац (струк) - 1 шт.

- палоска апельсінавай цэдры даўж. 7,5 см

- вінаградны сок ці вада - 375 мл

- карычневы ці фруктовы цукар – 125 г

- фінікі (без костачак) – 80 г

- журавіны – 450 г.

Паколькі журавіны добра захоўваюцца ў марожаным выглядзе, узімку гэты чатні можна прыгатаваць з марожаных ягад. Вазьміце кавалачак марлі, складзіце ў яе карыцу, кардамон, гваздзічку, зялёны востры перац і апельсінавую цэдру і звяжыце вузлом. Hаліце ў 2-х літровы нізкі рондаль з патоўшчаным дном сок ці ваду, пакладзіце цукар, фінікі і апусціце вузельчык са спецыямі. пастаўце на сярэдні агонь і варыце, памешваючы, пакуль цукар не растворыцца. Адрэгулюйце агонь да слабага, і хай кіпіць паўгадзіны. Выміце вузельчык са спецыямі і выцісніце духмяны экстракт. Пакладзіце журавіны, размяшайце і варыце 7 - 10 хвілін, пакуль ягады не зварацца і сумесь не згусне. Падавайце журавінавы соус пакаёвай тэмпературы ці захоўвайце зачыненым у халадзільніку не больш тыдня.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz