Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

МЯТНАЕ ЧАТНІ

 

-1 кг ліста свежай зеляніны яблычнай мяты ці мелісы.

-0,5 кг цукровага пяску ці лепш чорнай патакі

-0,5 кг вычышчанага часныку, пераўтворанага ў кашку

-200 г солі

-100 г чорнага перцу гарошкам

-1,5 л 3-адсоткавага воцату

Гэту колькасць прадуктаў можна павялічыць удвая і ўтрая, каб адразу прыгатаваць досыць чатні. Мяту прамыць.Прыкладна 0,5 л воцату добра намачыць мяту (нарэзаную дробна-дробна) і пакінуць настойвацца так каля 1 гадзіны ці ледзь больш. У іншым посудзе ў 1 л воцату закіпяціць цукар ці патаку і, калі яны закіпяць, дадаць часнык, соль, чорны перац. Даць пракіпець 2-3 хвіліны, усё добра перамяшаць,дадаць мяту, зачыніць шчыльна вечкам, даць астыць і перакласці гатовы чатні у герметычна зачыняючыйся шкляны слоік.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz