Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

АНАНАСАВАЕ ЧАТНІ З РАЗЫНКАМІ

-ананас - 1 шт.

- топленае масла - 1 ст. л.

- свежы востры перац - 2 струка

- куркума - 1/2 г. л.

- карыца (молатая) - 1/2 г. л.

- разынкі (па жаданні) – 50 г

- вада - 4 ст. .л.

- цукар – 175 г

Трымаючы ананас вертыкальна, зрэжце лупіну вострым нажом і выдаліце вочкі. Разрэжце ананас уздоўж на чвэртачкі і выдаліце асяродак з кожнай чвэрці. Затым кожную чвэрць разрэжце ўздоўж на тры палоскі, а кожную палоску на кавалачкі. Пакладзіце іх у міску і пакіньце. Нагрэйце топленае масла ў рондалі і падсмажце насенне куміну і перац да пацямнення. Кіньце туды куркуму і молатую карыцу, затым адразу ж - кавалачкі ананаса. Абсмажвайце, памешваючы, у плыні 4-5 хвілін, затым дадайце ваду. Накрыйце вечкам і варыце на павольным агні 15 хвілін, перыядычна памешваючы. Зніміце вечка і працягвайце варыць, пакуль вялікая частка вадкасці не выпарыцца. Дадайце цукар і разынкі і працягвайце варыць на павольным агні, пакуль чатні зноў не згусне (каля 10 хвілін). Ананасавае чатні падаецца ў канцы ежы ў якасці дэсерту. Ананасы вельмі папулярныя ў Індыі. Самыя смачныя - гэта ананасы, якія паспелі на карню. У спелага ананаса салодкі водар, выпуклыя вочкі і лёгка адлучваечыяся ўнутранае лісце.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz