Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ЦЫБУЛЬНАЕ ЧАТНІ.

 

-цыбуля-шалот - 8 шт.

- чырвоны перац - 2 г.л.

- індыйскі кмен - па густу

- соль

- цэдра - 4 цытрын

- сок - 4 цытрын.

Цыбулю, лепш шалот здрабніць, скласці ў эмаляваны ці шкляны посуд. Праз сіта засыпаць сумессю чырвонага перцу, індыйскага кмена (зіры, ажагона) і солі. Настаяць 5-10 хвілін. Перамяшаць. Злёгку стаўчы. Распусціць цэдру 4-х цытрын у іх жа соку. Даць пастаяць 2-3 гадзіны, лепш 24 гадзіны. Гэты від чатні не падвяргаецца ніякай цеплавой апрацоўцы. .Захоўваць у халадзільніку шчыльна зачыненым.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz