Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

ПЕЦЫЦА ЯРКА-ЧЫРВОНАЯ

СІНЯК, ГРЫБ

САТАНІНСКІ ГРЫБ

СВІНУХА

БАЛЬЗАМІЧНЫ ВОЦАТ, НАСТАЯНЫ НА РАЗМАРЫНУ І ЧАСНЫКУ

 

 -размарын (5 см даўжыня) - 10 галінак

-часнык - 4 зубка

-бальзамічны воцат - 1 шклянка

1. Размарын памыць і добра прасушыць. Лісце зняць са сцябла. Кожны зубок часныку разрэзаць напалову ўздоўж. У чыстым шкляным посудзе змяшаць часнык і размарын.

2. У невялікім сатэйніку на сярэднім агні разагрэць воцат да з'яўлення на паверхні першых бурбалак паветра. Зняць з агню, даць астыць да вельмі цёплага стану (прыкладна 50-60 градусаў). Заліць цёплым воцатам размарын і часнык. Калі вадкасць добра астыне, накрыць ёмістасць, паставіць у прахалоднае цёмнае месца. Настойваць на працягу 15-25 дзён, перыядычна падтрасаючы ёмістасць (насычанасць можна перыядычна правяраць).

3. Перад выкарыстаннем воцат варта працадзіць праз тоўсты пласт марлі ці частае сіта. Пераліць у шкляны чысты посуд (бутэльку, гарлач, слоік і г. д.) і паставіць у цёмнае месца. Для прыгажосці можна пакласці ў ёмістасць з воцатам цэлую свежую галінку размарына. Захоўваецца такі воцат пры пакаёвай тэмпературы. Такі араматызаваны воцат выдатна падыходзіць для запраўкі салат і марынадаў для мяса і рыбы. Вы будзеце здзіўлены як змяняецца густ і водар вашых страў, закрашаных травяным бальзамічным воцатам.

 

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz