Рэцэпты страваў на беларускай мове 
 Будзьце здаровы, жывіце багата! 

ХЛЕБАСОЛЬНЫЯ ЛІЦЬВІНЫ 

Пішам і размаўляем па-беларуску

КАЛОЦЫБЕ ФІЯЛКАВАЯ

КАШТАНАВІК

КЛАДОНІЯ СТРОЙНАЯ

КСАНТОРЫЯ

АРАМАТЫЗАВАНЫ БЕЛЫ БАЛЬЗАМІЧНЫ ВОЦАТ

 

-1 бутэлька белага бальзамічнага воцату

-1 лайм

-1 галінка размарына

-15-20 гарошын чырвонага перцу

Такі воцат надасць вашым салатам і стравам непаўторныя пікантнасць і водар. Сама падрыхтоўка зойме не больш за 10 хвілін. Трэба будзе толькі пачакаць некалькі дзён, каб водары перамяшаліся. Такую бутэлечку прыемна бачыць у сябе на кухні і не сорамна падарыць у якасці сувеніра. Лайм памыць, абцерці насуха. Пры дапамозе нажа для чысткі гародніны акуратна зрэзаць цэдру ў выглядзе спіралі. Акуратна згарнуць спіраль і паступова апусціць у бутэльку з воцатам. Следам таксама акуратна апусціць у воцат галінку размарына і ўсыпаць гарошыны перцу. Закаркаваць бутэльку і адставіць на некалькі дзён (прыкладна тыдзень) у бок. Потым можаце выкарыстоўваць у якасці звычайнага воцату, для запраўкі салатаў.

Асветніцка-адукацыйны сайт

Сайт адкрыты грамадскай арганізацыяй "Звяз беларусаў Нямеччыны"

@wilgon

Конструктор сайтов - uCoz