АЖЫНАВЫ ВОЦАТ
-300 мл яблычнага воцату сталовая лыжка цукру, можна дзве
-300 г ажыны
1. Ажыну вымыць, ачысціць і патаўчы.
2. Заліць воцатам і пакінуць "марынавацца" пры пакаёвай тэмпературы на пару гадзін.
3. Перасыпаць ажыну і пераліць воцат у рондаль, дадаць лыжку ці дзве цукру. Давесці да кіпення.
4. Зменшыць агонь і хвілін 10 варыць на павольным агні.
5. Працадзіць праз дробнае сіта і разліць у чыстыя бутэлькі. Астудзіць.