ГАРЧЫЦА.
Гарчыца здольна гнутка відазмяняць адценні водару і густу, не змяняючы сваіх асноўных якасцяў як заправы.Гарчычныя заправы відазмяняюцца не як маянэз,не шляхам дадання акцэнтуючых вострых кампанентаў да гатовай асновы, а шляхам змены галоўнага кампанента асновы, г. зн. падрыхтоўкай гэтага кампанента і даданнем да яго гатовай гарчыцы, складаючай меншую частку. Напрыклад можна прыгатаваць пюрэ з печаных яблыкаў і дадаць да гэтага пюрэ гэтулькі ж ці ледзь менш гатовай гарчыцы фабрычнай вытворчасці. Атрымаецца больш далікатная, мякчэйшая, смачнейшая на густ гарчыца, з выразным адценнем паху яблыкаў. Такім чынам гарчыцы атрымліваюць свае больш тонкія варыянты ў выніку таго, што іх напалову разводзяць больш нейтральнымі, але заўсёды таксама пераважна расліннымі дадаткамі. Пры гэтым такія дадаткі ў гарчыцы павінны прайсці цеплавую апрацоўку, павінны мець мінімум вады, а лепш - зусім яе не мець, каб не сапсаваць гарчыцу.